Да цябе
Пераможца ў намінацыі «Адкрыцьцё году» на прэміі TuzinFM «Героі году — 2017» электронны праект Mikita прэзэнтуе ў аўдыёчарце сваю новую песьню «Да цябе».
Неба
Мікіта Ігнаценка сёлета на ўздыме — ягоны праект прызнаны адкрыцьцём году ў беларускай музыцы на прэміі «Героі году», а песьня «Неба» названая «Песьняю году па-беларуску» на АНТ. Яе жывая вэрсія бярэ ўдзел у зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM.
Mikita закрывае першы сэзон Belsat Music Live (поўнае відэа + усе выданьні)
У 22-м выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект Mikita, які робіць прыгожую электронную музыку на роднай мове. У студыі Belsat Music Live адбудзецца першы публічны выступ праекту.
Лёс
Праект гарадзенскага музыкі Мікіты Ігнаценкі прэзэнтуе на Tuzin.fm першы кліп на першую песьню «Лёс».