Вэлытай, пэрэпылко
13298 / 3
08.10.2014

Vuraj. Магія і моц палескага сьпеву (аўдыё)

У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Vuraj прадстаўляе самы моцны і магічны нумар з свайго альбому «Раёк» — палескую песьню «Вэлытай, пэрэпылко», якая мае ўсе шанцы стаць беларускай «We Will Rock You».

Трэк «Вэлытай, пэрэпылко» адкрывае «Раёк» — безумоўна альбом-падзею ў беларусім фольку ў гэтым годзе. Менавіта гэты твор музыкі вырашылі прапанаваць да ўдзелу ў чарце на Tuzin.fm: «Уласна з гэтай песьні і пачалася песенная творчасьць нашага гурта, — распавядае лідэр «Вураю» Сяржук Долгушаў. — Гэта летняя абрадавая песьня, якую сьпявалі грамадой падчас жніва. Архаічны варыянт сьпеву быў знойдзены на Кобрыншчыне, у вёсцы Чамяры».

Пэрэпылка (перапёлка), пра якую спяваецца ў песні, гэта птушка, надзеленая ў беларусаў асаблівымі якасьцямі, жаночай сымболікай. Яна выступае як мітычная гаспадыня поля, удзельніца дажынкавага абраду. У нашых продкаў існавалі жніўныя рытуалы — выгнаньне птушкі і яе затрыманьне ў полі, імкненьне залагодзіць яе. «Песьня мае сапраўды магічны сэнс, яе хочацца сьпяваць, яна чапляе сваёй рытмікай і мэлёдыяй. Нават паўстаў такі праект „Perepylko“, дзе людзі з розных краінаў сьпяваюць гэтую песьню», — кажа Сяржук.

«Вэлытай, пэрэпылко» наогул можа стаць такой беларускай «We Will Rock You», улічваючы зь якім імпэтам яна выконваецца на «Сьпеўных сходах», якія ладзіць той жа Долгушаў. Як, напрыклад, на Купальле ці то каля менскай Ратушы.

VurajВэлытай, пэрэпылко (музыка і словы народныя). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Вэлытай, пэрэпылко!

Вэлытай, вэлытай пэрэпылко!

Поглянь, поглянь у нас жыта кілько!

А ў нас сэрпыкі золатыйі

А нашы жэнчынкі молодыйі

Вэлытай, вэлытай, пэрэпылко!

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.10.2014 / 14:21

    Пасьпяваць песьню разам зь Сяржуком Долгушавым можна 14 кастрычніка ў Доме Фішара і 22 кастрычніка ў Палацы прафсаюзаў на маштабнай прэзэнтацыі альбому "Раёк". Падрабязнасьці можна паглядзець у нашай афішцы.

  • Сяржук Гаюн
    Сяржук Гаюн / адказаць
    29.10.2014 / 11:41

    https://www.youtube.com/watch?v=63yGlcuEYw8

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.12.2014 / 09:47

    Просьба да некаторых прыхільнікаў гурта - не накручвайце галасы сваім улюбёнцам. Несумленна дададзеныя галасы ўсё адно будуць зьнятыя.

  • КАМЕНТАВАЦЬ