
Бег на доўгія дыстанцыі з :B:N: (аўдыё/відэа)
Гурт Алеся Лютыча, які сёлета спраўляе 20-годзьдзе дзейнасьці, прэзэнтуе ў аўдыёчарце жывую вэрсію свайго апошняга па часе гіта «Бяжы за мной», запісанага ў студыі праграмы Belsat Music Live.
«Бяжы за мной» — гіт з шостага нумарнога альбому «#коджыцьця» гурта :B:N:. «Гэтай песьняй мы хочам падкрэсьліць, што адзін у полі ня воін — пераадольваць перашкоды заўсёды лягчэй, калі хтосьці побач. Шмат якія пачынаньні так і сканчваюцца не пачаўшыся, калі чалавек не адчувае падтрымкі іншых людзей і спыняецца не даводзячы справу да свайго завяршэньня. Хтосьці маральна слабы і яму таксама трэба падставіць плячо або паказаць, дзе б ён мог знайсьці падтрымку. Таму бяжыце з намі, гэта дакладна нясумна», — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч. У новым туры на TuzinFM возьме ўдзел жывая вэрсія «Бяжы за мной», якая прагучала ў студыі праграмы Belsat Music Live.
Глядзець цалкам праграму Belsat Music Live з удзелам :B:N:
Сёлета :B:N: адзначае 20-годзьдзе сваёй дзейнасьці. Юбілейны год каманда распачынае канцэртам у роднай Бярозе 26 студзеня. За навінамі гурта сачыце праз афіцыйную суполку.
:B:N: — Бяжы за мной (музыка гурта, словы Сяргея Машковіча)
TuzinFM
Кожны верыць, кожны дбае,
Кожны нешта выбірае,
Тут канечне кожнаму сваё, ды сваё
Хтосьці лічыць дастаткова,
Што спыніўся на палове,
А мы рэжамся аб вастрыё
А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы,
бяжы за мной // 4 разы
Дыхаюць агнём вульканы,
Да людзей няма пашаны
Ты бяжы за мной, бяжы за мной,
Хтосьці будзе зноўку хлусіць,
А кагосьці не прымусіць,
Шанец ты лаві пакуль ён твой, будзе твой!
А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы,
бяжы за мной // 4 разы
Свой знайдзі абярэг
Ён за рознай мітусьнёй
Ты прабач за агрэх
Ды пакліч іх за сабой
А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы,
бяжы за мной // (шмат разоў)
КАМЕНТАВАЦЬ