
Від на іншы Nürnberg (аўдыё/відэа)
Адкрыцьцё 2018 году ў беларускай музыцы па вэрсіі TuzinFM, менскі пост-панк гурт Nürnberg прэзэнтуе ў новым туры песьню «Rasplyvajecca», якая мае зусім іншы настрой і канцэпцыю, чым іншыя іх творы.
Cярод песень з новага альбому Nürnberg «Skryvaj» гэтая песьня вылучаецца тым, што мае адрозны настрой, канцэпцыю і нават стылістыку. «На самім альбоме яна пераключае слухача на іншае ўспрыманьне эмоцыяў і дазваляе ўтварацца гэтым новым эмоцыям праз даволі цікавае пераўтварэньне дэпрэсіўнага ў пазытыўнае, пэсымізму ў аптымізм, прыгнечанасьці ў акрыленасьць. Але дзякуючы музыкальным асаблівасьцям, яна ня страціла налёту лёгкага суму, характэрнага для ўсяго альбома», — так прэзэнтуе яе вакаліст гурта Ян Пятрэнка.
Глядзець праграму з гуртом Nürnberg цалкам
Упершыню на публіку музыкі прэзэнтавалі гэтую песьню падчас жывога сэту ў студыі Belsat Music Live. Акурат гэтая вэрсія возьме ўдзел у live-чарце на TuzinFM.
За дзейнасьцю каманды можна сачыць празь іх афіцыйную суполку.
Nürnberg — Rasplyvajecca (музыка і словы гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
TuzinFM
Раскажы ўсё што ведаеш —
Я хачу пачуць цябе.
Вечарам я паслухаю,
Голас твой у галаве.
Расплываецца па венам як кроў
Расплываецца па венам як кроў —
Мая любоў.
КАМЕНТАВАЦЬ