Рыцар
4006 / 0
28.01.2019

Забыты і адноўлены «Рыцар» ад Harotnica mix (аўдыё/відэа)

У новым туры аўдыёчарту на TuzinFM гурт Harotnica mix прэзэнтуе жывы запіс песьні «Рыцар», які быў зроблены ў студыі праграмы Belsat Music Live.

Песьню «Рыцар» заснавальнік «Гаротніцы» Андрусь Такінданг (таксама Recha) напісаў даволі даўно, але ў ранейшым фармаце гурта яна неяк не прыжылася — прагучала некалькі разоў на канцэртах, а ў альбом «Gvalt» так і не ўвайшла. Зьвярнуліся да яе ў сувязі з адраджэньнем праекту, калі да Андруся ды нязьменнай вакалісткі каманды Валерыі Валадзько (таксама Kriwi) далучыўся мультыінструмэнталіст Эрык Арлоў-Шымкус (ili-ili, экс-Паліна Рэспубліка, экс-Vuraj). «Зьявілася добрая нагода ўзгадаць гэты сьпеў ды пераасэнсаваць наноў», — кажа Андрусь. Адноўлены «Рыцар» прагучаў падчас жывога сэту каманды ў праграме Belsat Music Live.

Глядзець цалкам выданьня з Harotnica mix

Увосень 2018-га гурт прэзэнтаваў у этэры «Еўрарадыё» сваю новую песьню «Лаві». Сачыць за канцэртамі і прэм’ерамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

Harotnica mix — Рыцар (музыка гурта, словы Андруся Такінданга)

TuzinFM

Начапіў мяне на дзіду нейкі невядомы рыцар

І паехаў сабе далей — я ж упала, як стаяла.

 

Напаткала каханьня джала,

Напаткала каханьня джала!

 

Сто праклёнаў, тысячы блаславенстваў

Дасылаю табе ад сэрца.

Здраднік ты месяцовы сын,

Каб цябе на тваім кані…

 

Напаткала каханьня джала,

Напаткала каханьня джала!