Драпежная котка
10772 / 4
13.05.2014

«Мутнаевока». Жанчыны выходзяць з-пад кантролю (аўдыёпрэм’ера)

Гурт «Мутнаевока» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю новую кампазыцыю «Драпежная котка» з свайго другога альбому «Дзень незалежнасьці». Лідэр каманды Яўген Змушка апяяў вобраз жанчыны, якая расстаўляе свае пасткі.

Кампазыцыя «Драпежная котка» запісаная для альбому «Дзень незалежнасьці». Гэта будзе другі поўнафарматны рэліз ад каманды, які яўна зачакаліся прыхільнікі каманды (дэбютнік пад назваю «Пошлы глямур» каманда выдала ў 2010 годзе). Выданьню альбому папярэднічаў выхад сынглу зь дзьвюх песень «Апантаны».

«Гэта песьня пра каханьне з рытмічным прысьпевам. У ёй распавядаецца пра тое, што жанчыны ў апошні час бяруць на сябе мужчынскія абавязкі, нягледзячы на тое, што могуць зь імі і ня справіцца», — тлумачыць лідэр каманды Яўген Змушка. Лірычны герой у гэтым творы — жанчына, тая самая «драпежная котка», якая расстаўляе свае пасткі.

Свой новы альбом «Дзень незалежнасьці» музыкі рыхтуюцца прадставіць 22 траўня ў клюбе Re:Public.

Tuzin.fm

Мутнаевока — Драпежная котка (музыка і словы гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Па-мастацку замятае сляды, крадучыся, як драпежная котка

Не сьвяты ня я і ня ты, але вольнымі стаць у пэрспэктыве можна

 

Пр.

Раз — Нямыя людзі, стоп, кіна ня будзе — гэта два

Ціха зьехала мая галава — тады і тры

Гэтую гульню скончым зь лікам нуль/нуль унічыю

Зрываем ноту сотую.

 

Зьбірайма кветкі у садзе тваім, аб калючкі апаліў ўсе далоні

Звыклы расклад зь ім рэжым і цягнік да пэрону канечне вернецца толькі ня за

 

Пр. 

Па-мастацку замятае сляды, крадучыся, як драпежная котка

Настане момант зручны для ўсіх, для усіх настане, настане для ўсіх


Хэлоў усім людзям, стоп, кіна ня будзе — гэта два

Ціха зьехала мая галава — тады і тры

Гэтую гульню скончым зь лікам нуль/нуль унічыю

Зрываем ноту сотую

КАМЕНТАРЫ:

  • Яўген / адказаць
    14.05.2014 / 11:51

    як у Вас, паважанае "Мутнаевока", атрымалася напісаць такі НІЯКІ тэкст((

  • Сьвет / адказаць
    14.05.2014 / 21:27

    З тэкстам ўсе добра, уключыце розум і ўсе зразумееце

  • yaugen / адказаць
    18.05.2014 / 11:48

    Добра :)

  • marystadze / адказаць
    16.07.2014 / 00:11

    плынь свядомасці, чо)

  • КАМЕНТАВАЦЬ