Brutto

Brutto

Праект, заснаваны лідэрам гурта "Ляпіс Трубяцкі" Сяргеем Міхалком пасьля абвяшчэньня пра распад каманды, Афіцыйна дэбютаваў 1 верасьня 2014 з кліпам "Brutto". У якасьці вакаліста ў камандзе ўдзельнічае шматразовы чэмпіён сьвету на тайскаму боксу Віталь Гуркоў. Стыль акрэсьліваецца музыкамі, як "панкаўскі паэўр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў". Назву прапаноўваецца расшыфроўваць як "Бригада Революционного Угара и Творческого Отпора имени Орнеллы Мутти".
19773 / 0
11.07.2017
Рокі

Рокі

У трэці альбом «Рокі» асноўнага праекту Сяргея Міхалка Brutto ўвайшлі даўнія гіты, чужыя ды свае перасьпевы ды некалькі адносна новых нумароў.

6589 / 0
15.01.2016
Родны край

Родны край

Каманда Міхалка пакінула ў спакоі спартовую тэматыку. Цяпер музыкі граюць у «партызан-рок» — тэму для беларускай музыкі ўжо ня новую.

7422 / 5
18.09.2014
Underdog

Underdog

Герой Міхалка кінуў займацца агітацыяй і прапагандай на лініі фронту і проста вярнуўся дамоў, дзе адсутнічаў з другой паловы 90-х. Па сутнасьці, гэта тыя ж «песьні нашага двара», што і ў «Ляпісе» першага разьліву. Толькі што пяе іх ня той разьдзяўбай, а хлопец з суседняга пад’езду.