
Brutto
Праект, заснаваны лідэрам гурта "Ляпіс Трубяцкі" Сяргеем Міхалком пасьля абвяшчэньня пра распад каманды, Афіцыйна дэбютаваў 1 верасьня 2014 з кліпам "Brutto". У якасьці вакаліста ў камандзе ўдзельнічае шматразовы чэмпіён сьвету на тайскаму боксу Віталь Гуркоў. Стыль акрэсьліваецца музыкамі, як "панкаўскі паэўр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў". Назву прапаноўваецца расшыфроўваць як "Бригада Революционного Угара и Творческого Отпора имени Орнеллы Мутти".Brutto пайшлі на кампраміс з уладамі (+апытаньне)
Сьледам за праектам «Ляпіс-98» у Менску можа даць канцэрт асноўны гурт Сяргея Міхалка — Brutto.
Сяргей Міхалок у Гомелі: «Гэта толькі пачатак!» (відэа)
Гурт Brutto ўпершыню ў сваёй гісторыі выступіў на Радзіме. Канцэрт прайшоў 29 кастрычніка ў Лядовым палацы.
Brutto падае заяву ў Менгарвыканкам на канцэрт у «Менск-Арэне» (відэа)
Гурт Сяргея Міхалка мае намер прадставіць альбом «Родны край» у Беларусі.
Brutto запісалі альбом, які ад іх чакалі (аўдыё)
Уначы з 13 на 14 верасьня гурт Сяргея Міхалка прадставіў у сеціве другі нумарны альбом «Родны край».
Сяргей Міхалок: «Я больш ня буду пісаць прымітыўныя тэксты» (аўдыё/відэа)
Brutto прэзэнтавалі самотнік «Родны край» у падтрымку аднайменнага альбому, які гурт зьбіраецца прэзэнтаваць у туры па Ўкраіне і ЗША.
Brutto анансуе эпічнае відэа «Родны край» (тызэр)
Гурт Сяргея Міхалка прадставіў афіцыйны тызэр на новую беларускамоўную песьню «Родны край».
Brutto заснавалі антываенны рок-фэст, які хочуць правесьці ва Ўкраіне, Літве і Беларусі (відэа)
Музыкі заяўляюць, што хочуць аб’яднаць вакол сябе ўсе гурты, якія выступаюць «супраць новай халоднай вайны».
Дырэктар «Захід» пра адмову Exploited выступаць з Brutto: «Гэта хамства» (абноўлена)
Заснавальнік украінскага фэсту «Захід» Якаў Матвійчук пракамэнтаваў Tuzin.fm адмову брытанскага гурта Exploited выступаць на адной сцэне зь беларускай камандай Brutto.
Фотафакт: Міхалок атрымаў пасьведчаньне на сталае пражываньне ва Ўкраіне
Дакумэнт беларускаму музыку ўручыў асабіста кіраўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны.
Міхалок прызнаўся, што зьехаў зь Беларусі празь ціск з боку КДБ (відэа)
Лідэр Brutto ў інтэрвію часопісу Maxim распавёў пра акалічнасьці ад’езду з Радзімы.
Brutto будзе хэдлайнэрам «Басовішча-2015»
У 26-м фэсьце музыкі маладой Беларусі ў польскім Гарадку возьме ўдзел новы гурт Сяргея Міхалка.
Міхалок упершыню публічна загаварыў па-беларуску і прэзэнтаваў шчымлівую песьню (відэа)
Лідэр гурта Brutto прысьвяціў твор «Родны край» свайму сыну Макару.
Міхалок папрасіў від на жыхарства ва Ўкраіне
Лідэр гурта Brutto сустрэўся зь міністрам культуры Ўкраіны Вячаславам Кірыленкам.
Brutto і «Ліцьвіны» ўвасобілі ў відэа коласаўскую «Наша возьме» (прэм’ера кліпа)
Праект Сяргея Міхалка прадставіў новы кліп, пяты па ліку.
Brutto выканалі дарэвалюцыйную лірыку Янкі Купалы (аўдыё/відэа)
Праект Сяргея Міхалка прадставіў новы сынгл — «Будзь сьмелым», куды ўвайшла аднайменная песьня на верш Янкі Купалы і перасьпеў гурта «Ляпіс Трубяцкі» — «Священный огонь».
Крыніца ў дзяржорганах: Міхалку не дадуць выступаць у Беларусі прынамсі да выбараў-2015
Дзяржаўныя органы, афіцыйна і негалосна зьвязаныя з рэгуляваньнем канцэртнай дзейнасьці ў Беларусі, маюць канкрэтную ўстаноўку — не дапусьціць ні пры якіх умовах выхаду на сцэну Сяргея Міхалка.
Brutto ўзялі да сябе на разагрэў ненавісьніка беларускай мовы
У туры па Расеі праект Сяргея Міхалка бярэ гурт Drum Ecstasy, лідэр якога не хавае сваёй нянавісьці да беларускай мовы і беларускай нацыянальнай ідэі ў цэлым.
Міхалок адмовіў Tuzin.fm у камэнтары: «Я размаўляю толькі з тымі, хто добра ставіцца да Brutto»
Музыканту падалося, што наш партал настроены супраць яго новага праекту.
Brutto зьняважылі «Trubetskoy» (абнаўляецца)
Цяпер гурт Brutto сьцьвярджае, што іх афіцыйныя акаўнты ў сацыяльных сетках былі адначасова ўзламаныя.
Віталь Гуркоў пацьвердзіў, што ўдзельнічае ў Brutto як вакаліст (відэа)
10-разовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе будзе паўнапраўным удзельнікам новага гурта Сяргея Міхалка Brutto.