
Паліна Рэспубліка (Palina)
Сьпявачка зь Менску, нарадзілася 8.04.1994. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2011". Прызнаная "Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы" па вэрсіі TuzinFM. Адкрыцьцё 2012 года па вэрсіі Ultra-Music. У 2015 выдала дэбютны альбом "Бясконцы красавік". З 2017 году кардынальна зьмяняе стылістыку, працуе адна, без музыкаў. У 2019 годзе зьмяняе назву на Palina.Грустные песни
Сьпявачка Паліна Рэспубліка, якая цяпер падпісваецца проста Palina, прэзэнтавала новы альбом «Грустные песни». У яго ўвайшлі творы на беларускай і расейскай мовах, што былі напісаныя цягам апошніх трох гадоў.
Бясконцы красавік
Самая яркая беларуская сьпявачка апошняй пяцігодкі выдала ўрэшце дэбютны альбом, які выклікае гнеў у нядобразычліўцаў і не гарантуе эўфарыі і катарсісу даўнім прыхільнікам.