Паліна Рэспубліка (Palina)
Сьпявачка зь Менску, нарадзілася 8.04.1994. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2011". Прызнаная "Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы" па вэрсіі TuzinFM. Адкрыцьцё 2012 года па вэрсіі Ultra-Music. У 2015 выдала дэбютны альбом "Бясконцы красавік". З 2017 году кардынальна зьмяняе стылістыку, працуе адна, без музыкаў. У 2019 годзе зьмяняе назву на Palina.Цудоўны вечар
У адмысловым туры аўдыёчарту на TuzіnFM, прысьвечанаму музычнаму праекту «Нас у Маскве не зразумеюць», Palina прэзэнтуе сваю бачаньне першага гіта гурта «Новае Неба» на словы Міхала Анемпадыстава.
Грустные песни
Сьпявачка Паліна Рэспубліка, якая цяпер падпісваецца проста Palina, прэзэнтавала новы альбом «Грустные песни». У яго ўвайшлі творы на беларускай і расейскай мовах, што былі напісаныя цягам апошніх трох гадоў.
Вышыня
У зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM сьпявачка Паліна Рэспубліка прэзэнтуе песьню, якая была запісаная жыўцом падчас ейнага сэту ў новым фармаце ў студыі Belsat Music Live.
Belsat Music Live № 6. Паліна Рэспубліка (+новы анонс)
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — Паліна Рэспубліка ў новым фармаце.
Бясконцы красавік
Самая яркая беларуская сьпявачка апошняй пяцігодкі выдала ўрэшце дэбютны альбом, які выклікае гнеў у нядобразычліўцаў і не гарантуе эўфарыі і катарсісу даўнім прыхільнікам.
Паліна Рэспубліка. Вясна назаўжды (прэм’ера альбому!)
Сьпявачка Паліна Рэспубліка прадстаўляе на Tuzin.fm свой дэбютны альбом, прысьвечаны вясьне і закаханасьці. Наіўны, тонкі і пяшчотны.
Паліна Рэспубліка пасьля 15 траўня прыпыняе канцэртную дзейнасьць (відэа)
Сьпявачка заявіла, што пасьля жывой прэзэнтацыі альбому «Бясконцы красавік» возьме паўзу ў сувязі зь сямейнымі абставінамі і дзеля таго, каб падумаць ці быць далей праекту «Рэспубліка Паліна».
Красавік
Акурат на сваё 21-годзьдзе, напярэдадні выхаду новага альбому «Бясконцы красавік», Паліна Рэспубліка прадстаўляе на Tuzin.fm фактычна загалоўны трэк з будучага дыску — «Красавік».
12 найлепшых фота з 20-годзьдзя Паліны Рэспублікі
У межах праекту «Жывы Тузін» у клюбе «Мулен Руж» пры поўным аншлягу адбыўся вялікі сольны канцэрт Паліны Рэспублікі пры падтрымцы гурта BosaeSonca.
Паліна Рэспубліка: «Знакавыя падзеі ў маім жыцьці маскіруюцца пад банальнасьці» (аўдыё, відэа)
Напярэдадні вялікага канцэрту ў клюбе «Мулен Руж» з нагоды ўласнага 20-годзьдзя, Паліна Рэспубліка распавяла, як яна зьмянілася ад часу першага сольнага выступу, ці выкідае старыя песьні на сьметнік і якія падзеі ў сваім жыцьці лічыць знакавымі.
Паліна Рэспубліка дае вялікі сольны канцэрт на 20-годьдзе
8 красавіка ў менскім клюбе «Мулен Руж» таленавітая беларуская сьпявачка прадставіць разам з музыкамі з свайго гурта адмысловую праграму. Канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» падтрымае таксама гурт BosaeSonca.
Паліна Рэспубліка зрабіла фурор ва Ўкраіне (відэа)
Беларуская сьпявачка дала шэраг пасьпяховых канцэртаў ва Ўкраіне.
Расчуленая Рэспубліка Паліна
Перамога ў першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў» расчуліла сьпявачку Паліну Рэспубліку.
Лета
Сваю новую песьню Паліна Рэспубліка напісала ўвесну, хацела прадставіць улетку, але працу над ёй скончылі ўжо пад восень. Палініна «Лета» удзельнічае ў першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў».