Паліна Рэспубліка (Palina)
Сьпявачка зь Менску, нарадзілася 8.04.1994. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2011". Прызнаная "Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы" па вэрсіі TuzinFM. Адкрыцьцё 2012 года па вэрсіі Ultra-Music. У 2015 выдала дэбютны альбом "Бясконцы красавік". З 2017 году кардынальна зьмяняе стылістыку, працуе адна, без музыкаў. У 2019 годзе зьмяняе назву на Palina.Цудоўны вечар
У адмысловым туры аўдыёчарту на TuzіnFM, прысьвечанаму музычнаму праекту «Нас у Маскве не зразумеюць», Palina прэзэнтуе сваю бачаньне першага гіта гурта «Новае Неба» на словы Міхала Анемпадыстава.
Вышыня
У зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM сьпявачка Паліна Рэспубліка прэзэнтуе песьню, якая была запісаная жыўцом падчас ейнага сэту ў новым фармаце ў студыі Belsat Music Live.
Красавік
Акурат на сваё 21-годзьдзе, напярэдадні выхаду новага альбому «Бясконцы красавік», Паліна Рэспубліка прадстаўляе на Tuzin.fm фактычна загалоўны трэк з будучага дыску — «Красавік».
Лета
Сваю новую песьню Паліна Рэспубліка напісала ўвесну, хацела прадставіць улетку, але працу над ёй скончылі ўжо пад восень. Палініна «Лета» удзельнічае ў першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў».