Hurma

Hurma

Гурт паўстаў у 2012 годзе ў Менску дзякуючы намаганьням Мікіты Найдзёнава (вакал, гітара, музыка, словы). Грае эўрапейскі поп-рок з беларускімі тэкстамі. Заявіў пра сябе з дапамогай першага сынглу "Шукай", прызнанай "Найлепшай беларускамоўнай песьняй" у тэлепраекце ОНТ "Песьня году-2013". Уладальнікі Гран-Пры фэстывалю "Такія пернікі" (2013), пераможцы ў намінацыі "Дэбют" на прэміі "Героі году-2013" парталу Tuzin.fm
33526 / 0
24.08.2017
Люк, я твой тата

Люк, я твой тата

У кліпе на нетыповую для сябе песьню лідэр гурту Hurma распавядае асабістую гісторыю.

3287 / 0
30.11.2016
Упасьці

Упасьці

Гурт Hurma прэзэнтуе ў відэачарце на Tuzin.fm кліп Арцёма Лобача на песьню «Упасьці», зьняты на малой радзіме Янкі Купалы і на батутнай арэне ў Менску.

5234 / 0
15.01.2016
Птушка

Птушка

Гурт Hurma прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Птушка», матэрыял для якога цалкам зьняты ў ЗША.

13526 / 0
06.08.2014
Хопіць ламаць камэдыю

Хопіць ламаць камэдыю

Гурт на чале зь Мікітам Найдзёнавым прадставіў новы відэакліп, які па праглядзе выклікае неадназначныя эмоцыі.

43776 / 0
24.10.2013
Давай на раз, два, тры

Давай на раз, два, тры

Гурт Hurma прадстаўляе ў відэачарце на Tuzin.fm кліп на новую песьню «Давай на раз, два, тры». Музыкі, якія з год таму вырашылі ўзяцца за стварэньне нацыянальнага музычнага брэнду, вярнуліся да свайго фірмовага «халоднага» гучаньня. Такім выйшаў і ролік.

Тэгi: Hurma