Стары Ольса
Гурт утвораны ў 1999 у Гомелі з ініцыятывы Зьмітра Сасноўскага, неўзабаве пераехаў у Менск. Выконвае сьвецкую, папулярную побытавую музыку сярэднявечча, а таксама аўтарскія стылізаваныя творы. Шмат у чым дзякуючы ім у Беларусі зьявілася мода на сярэднявечча і паўсталі дзесяткі калектываў, якія працуюць з такой музыкай. Узнагароды: "Рок-Карона-2002" у намінацыі "Традыцыі і сучаснасьць", 1-ае месца ў катэгорыі "Фольк-рэлізы" на цырымоніі "Містэрыя гуку" (2005). Мае 11 выдадзеных дыскаў і 6 відэакліпаў.Стары Ольса - Штурм замка Пулен
Раману Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай, забітай рэжымам у Беларусі, прысвячаецца новы сінгл гурта.
«Стары Ольса» на Nickelodeon і Belsat Music Live (відэа)
На амэрыканскім тэлеканале выйшла тэлешоў з удзелам беларускага гурту. Тым часам музыкі рыхтуюцца да другога туру па ЗША.
Зьміцер Сасноўскі: «На кавэрах кропка. І надоўга» (відэа)
Па вяртаньні з гастроляў па ЗША і Расеі гурт «Стары Ольса» пачынае запіс новага альбому.
«Стары Ольса» выдае альбом у ЗША і едзе ў тур за акіян (відэа)
Беларускі гурт сабраў 29 890 даляраў у межах кампаніі ў падтрымку альбому сярэднявечных кавэраў, але мае намер найперш прадставіць сваю ўласную творчасьць.
«Cтары Ольса» ідзе на рэкорд на Kickstarter: сабрана больш за 12000 даляраў (відэа)
12-ы нумарны альбом гурта мяркуецца скласьці з апрацовак сусьветных рок-гітоў на сярэднявечны лад. Грошы на яго запіс зьбіраюцца праз народныя ахвяраваньні.
«Стары Ольса»: «Patria Super Omnia, Літвіны!» (прэм’ера)
Гурт «Стары Ольса» ў апошні дзень 2015 году прэзэнтуе на Tuzin.fm новую песьню «Пахвала князю Вітаўту».
Андрэй Апановіч сышоў з гурта «Стары Ольса»
Бубнач, дудар і вакаліст заявіў пра свой сыход з каманды, якой аддаў 14 гадоў.
«Стары Ольса» забавіўся кавэрамі — цяпер і на Deep Purple (відэа)
Унікальны гурт старадаўняй музыкі працягвае пераасэнсоўваць клясыку сусьветнага року.
«Стары Ольса» шыкоўна сыграў «One» гурта Metallica (відэа)
Славутая песьня гурта Metallica прагучала на старадаўніх беларускіх інструмэнтах.