
«Стары Ольса»: «Patria Super Omnia, Літвіны!» (прэм’ера)
Гурт «Стары Ольса» ў апошні дзень 2015 году прэзэнтуе на Tuzin.fm новую песьню «Пахвала князю Вітаўту».
Песьня «Пахвала князю Вітаўту» напісаная на словы Міколы Гусоўскага, тэкст узяты зь ягонай паэмы «Песьня пра зубра». Пераклад з лацінскай на беларускую зрабіў Зьміцер Сасноўскі. «Гэты твор быў напісаны каля 1430 году ў Смаленску ў асяродзьдзі мясцовага праваслаўнага япіскапа Герасіма, гарачага прыхільніка аб’яднаўчай палітыкі Вітаўта», — распавядае лідэр «Старога Ольсы».
Менавіта гэтым сьпевам гурт «Стары Ольса» вырашыў праз Tuzin.fm павіншаваць сваіх прыхільнікаў са сьвятамі. Песьня «Пахвала князю Вітаўту» ўвойдзе ў будучы канцэртны альбом гурта, які плянуецца выдаць ў лютым 2016-га. Усе трэкі зь яго былі запісаныя на канцэрце ў Гомелі 27 лістапада 2015 году.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ