2487 / 0
10.07.2014

Pauline зьняла кліп з францускімі танцорамі (відэа)

Сьпявачка Pauline прадставіла відэаўвасабленьне песьні «Пачакай», якая двойчы перамагала ў чарце на Tuzin.fm.

Кліп на песьню «Пачакай» для Pauline дэбютны. Зьнялі яго Дзьмітры Ляўкоўскі і Марыя Манакава з студыі «DVA video». Паўліна кажа, што вельмі хацелася зрабіць просты і шчыры ролік, але пры гэтым стыльны ды прафэсійны, таму вырашыла папрацаваць з гэтымі рэжысэрамі. Іх дзьве папярэднія працы акурат цяпер удзельнічаюць у выніковым туры відэчарту — «Давай на раз, два, тры» гурта Hurma i «Абдымі мяне» дуэту Navi.

Акром уласна самой сьпявачкі, у здымках узялі ўдзел танцоры з Францыі — Лу Патчанка і Тома Кардэйра, якія часова знаходзіліся ў Менску, дзе праходзілі курсы акторскага майстэрства ў межах праграмы міжнароднага грамадскага аб’яднаньня «Театро». Здымачная група выдатна паразумелася з замежнымі гасьцямі, а Лу і Тома настолькі прыйшоўся даспадобы канчатковы варыянт роліку, што яны ўключылі яго ў сваю канцэртную праграму, зь якой неўзабаве выпраўляюцца ў тур па Францыі.

Кліп на песьню «Пачакай» возьме ўдзел у відэачарце на Tuzin.fm у наступным музычным сэзоне.

Tuzin.fm

Тэгi: