Наста Шпакоўская сыграе Цётку ў спэктаклі, прысьвечаным Мулявіну
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага рыхтуюць прэм’еру.
Ставяць п’есу Васіля Дранько-Майсюка «Пясьняр», якая прысьвечаная Ўладзімеру Мулявіну. Рэжысэр Валянціна Еранькова ўжо заявіла, што гэта будзе зусім нечаканы матэрыял для тэатральнай грамадзкасьці. Адну з роляў у спэктаклі — беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) — сыграе Наста Шпакоўская. Акторка кажа, што адно з галоўных у гэтай ролі для яе гэта магчымасьць размаўляць на беларускай мове на сцэне свайго тэатру. «Спэктакль „Пясьняр“ — гэта складаная пастаноўка, дзеяньне адбываецца ў час пасьля аварыi, калi Мулявiн знаходзiўся памiж жыцьцём i сьмерцю. Калi чалавек пераасэнсоўвае сваё жыцьцё, калi чалавек заняты толькi адным — пошукам сэнсу i праўды. Да галоўнага героя зьяўляюцца ўсе тыя, хто меў дачыненьне да яго творчасьцi. Прыходзяць Купала, Колас, Багдановiч i Цётка…» — распавяла парталу Tuzin.fm Наста.
Вядома, што ролю Мулявіна выканае малады актор Сяргей Жбанкоў. Да лідэра «Песьняроў» ён зусім не падобны, гэта будзе мэтафарычны вобраз. Прэм’ера спэктаклю «Пясьняр» заплянавана на 10 кастрычніка.
Цікава, што Шпакоўская ў якасьці сьпявачкі з сваім гуртом Naka ўдзельнічае таксама ў трыб’ют-праекце «Re:Песьняры», які будзе прэзэнтаваны ўвосень.
11 ліпеня Наста Шпакоўская разам з клявішніцай Ірынай Кліменка выступае ў клюбе «Графіці», гэта будзе прэ-паці вялікага сьвяточнага канцэрту да 10-годзьдзя гурта Naka.
Tuzin.fm, фота з сайту НАДТ імя Горкага
Руслан ЗГОЛИЧ на сваим фэйсбуку паведамляе, што гэта цудоуны творчы ансамбль, што я здыму гэтую прэмьеру и зраблю кина(!)фильм пра гэта. Цудоуна, шта зараз за выхаваным мною Лукой МАЛАЙЦОМ на беларускай мове разважае и аскальски Тэатр гэты, дзе я сябрую з Галоуным заусёды рэжысэрам, яки раней займау гэтую яго пасаду...
КАМЕНТАВАЦЬ