2296 / 0
01.08.2014

Gods Tower адзначае 25-годзьдзе (відэа)

1 жніўня найлепшай мэтал-камандзе краіны споўнілася чвэрць стагодзьдзя.

Вакаліст каманды Лэсьлі Найф прызнаецца, што гэтая дата «тупа прызначана», калі музыкі вызначаліся які мае быць пункт адліку і прыйшлі да высновы, што лічыць трэба ад першага канцэрту ў тым складзе, вакол якога ўтварылася каманда: «Дакладную дату нашага дэбютнага выступу мы забылі ўжо на пачатку 90-х, — кажа Лэсьлі. — Дакладна гэта быў 1989 год, Гомель, ДК глуханямых, на стыку ліпеня і жніўня, для вернасьці мы лічам датай нараджэньня гурта 1 жніўня».

 

Gods Tower тады называліся Ranger, цяперашнюю назву яны займелі ў 1992 годзе. Першы канцэрт яны далі ў такім складзе: Лэсьлі Найф (вакал), Аляксандар Уракаў (гітара), Аляксандар Шыршоў (гітара), Аляксей Грыгорьеў (бас), Аляксандар Астапенка (барабаны).

«Хоць тады на наш канцэт прыйшлі толькі прадстаўнікі раённай мэтал-эліты, самі сабе мы давялі, што на сцэне выступаць і граць мэтал мы ў змозе. Уласна гэта і вызначыла наш лад жыцьця на доўгія годы», — зазначае Лэсьлі.

Tuzin.fm, фота — з афіцыйнай суполкі гурта, відэа Яўген Шапчыц, Tuzin.fm