
Складанка непадцэнзурнага беларускага рэпу
Лэйбл MZ production прадставіў у сеціве дадатак да складанкі беларускамоўнага рэпу «Жалуды», якая была выдадзена сёлета.
У рэліз трапілі тыя трэкі, якія з розных прычынаў не зьявіліся на асноўнай вэрсіі дыску. У тым ліку і з цэнзурных меркаваньняў. Складанка «Жалуды» закранула амаль увесь беларускамоўны хіп-хоп, а непасрэдна на інтэрнэт-дадатку можна знайсьці як і дзядоў беларускамоўнага рэпа, так і маладое пакаленне: Łaŭr, Ambasadar KROU, LunClan і Макс Корж, Вожык, ЛСП, SP Kava ды іншых.
Поўны трэк-ліст складанкі «Жалуды. Дадатак» выглядае наступным чынам:
01. M. Dimas - Як справы
02. Łaŭr - Мара
03. Ambasadar KROU - Асаджаны
04. LunClan feat. Макс Корж - Мая братва
05. Вожык feat. Кирпич feat. ЛСП - Табе
06. Partyzan - Толькі дзеля нас
07. Базыль Мялешка feat. MikZa - Новы дзень
08. Access Denied feat. !Wanted - Цывiлiзацыя
09. Звычайны - Дзяўчынка з гораду сноў
10. SP Kava - Нешта больш
Дыск можна замовіць па тэлефоне +37544 563-26-52 альбо спампаваць тут
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ