2285 / 0
04.08.2014

Dzed прадстаўляе інструмэнтальны праект і шукае вакаліста (аўдыёпрэм'ера)

Выпускнік Інстытуту сучаснай музыкі ў Брайтане ды былы гітарыст гурта Vicky Why Not Андрэй Каўзановіч заняўся сольным праектам.

Андрэй працуе пад творчым псэўданімам Dzed. У гэтай якасьці ён прадстаўляў у 2009 годзе сваю песьню «Плакалі», запісаную з вакалісткай VictoriA, яна трапіла ў топ-30 беларускіх гітоў па выніках сэзону. З таго часу Dzed атрымаў неблагую адукацыю — пасьля сканчэньня Беларускага аграрна-тэхнічнага ўнівэрсытэту ён паступіў ва ўнівэрсытэт культуры на эстраднае аддзяленьне, а пасьля першага курсу зьехаў у Вялікабрытанію, дзе навучаўся ў Брайтанскім інстытуце сучаснае музыкі па клясе электрагітары. Па вяртаньні на Радзіму музыка граў у складзе гурта Vicky Why Not.

«Пасьля таго, як бэнд распаўся, мне проста тупа задрала марнаваць свой час і свае рэсурсы на мутныя справы. Таму я вырашыў засяродзіць увагу на ўласнай творчасьці і замуціць соло EP, a можа і альбом», — распавядае Dzed і паказвае наведнікам Tuzin.fm свой першы трэк ­— «Я бачу зоркі» («I See Stars»). Запісаны ён на хатняй студыі, а зьміксаваў і змайстраваў матэрыял Сяргей Комар, вядомы як Kamaz. Непасрэдны ўдзел у запісе трэку таксама бралі SP Kava і Дзяніс Дашкевіч.

Цяпер Dzed хоча знайсьці вакаліста ці вакалістку, каб стварыць у далейшым некалькі беларускамоўных трэкаў ды павыступаць ужывую. Зьвяртацца можна асабіста да музыкі.

Паблік выканаўцы УК

Tuzin.fm

Тэгi: