2532 / 0
05.08.2014

Вакаліст Vuraj навучыць ахвочых сьпяваць калыханкі (відэа)

Сяргей Долгушаў перакананы, што навучыцца беларускім сьпевам можа кожны.

«Сьпеўныя сходы», якія ладзіць Vuraj, сталіся ў Менску гэткім жа трэндам, як курсы беларускай мовы. Ахвочыя сьпяваць зьбіраюцца разам і пад кіраўніцтвам музыкаў і выкладчыкаў атрымліваюць першапачатковыя навыкі пра гук, голас, дыханьне, знаёмяцца з старадаўнімі беларускімі сьпевамі. У жніўні музыка Сяргей Долгушаў разам з кіраўнічкай мужчынскага гурта народных сьпеваў «Кудмень» Ірынай Мазюк ладзяць курсы па сьпевах беларускіх калыханак. Курс разьлічаны на тры дні і будзе праходзіць у памяшканьні ў цэнтры Менску. Сярод іншага прапануецца пазнаёміцца з асаблівасьцямі традыцыйных беларускіх калыханак, адкрыць для сябе свой прыродны тэмбар і гучаньне ды навучыцца сьпяваць калыханкі з розных куткоў Беларусі. Запісацца на курс можна праз мэйл s.douhushau@gmail.com альбо па тэл. +375 44 787-60-38, +375 29 565-72-18.

Tuzin.fm