Клюб «Alpha Centauri» ў Горадні спыняе сваё існаваньне
1894 / 0
12.03.2015

Клюб «Alpha Centauri» ў Горадні спыняе сваё існаваньне

Адзін з найбуйнейшых клюбаў Беларусі зачыняецца на гэтым тыдні.

Паведамленьне пра тое, што «Alpha Centauri» спыняе сваё існаваньне зьявілася ў афіцыйнай суполцы клюбу. Паведамляецца, што апошнія мерапрыемствы на гэтай пляцоўцы адбудуцца з 12 да 15 сакавіка, пасьля чаго клюб зачыніцца. Пакуль незразумела, што будзе з канцэртамі, якія меркаваліся правесьці тут пазьней. У прыватнасьці на 5 красавіка ў «Альфа Цэнтаўра» мусіў прайсьці вялікі фольк-мэтал фэстываль. Квіткі на гэтае мерапрыемства яшчэ ёсьць у продажы. Кіраўніцтва клюбу пакуль не дае афіцыйных тлумачэньняў. Па неафіцыйнай інфармацыі, з клюбам не працягнулі дамову арэнды.

«Alpha Centauri» — вялізарны па сваіх памерах клюб, ён займаў плошчу ў 2800 квадратных мэтраў з разлікам на 2000 чалавек. Цягам чатырох гадоў у ім праходзілі канцэрты беларускіх і замежных выканаўцаў.

Tuzin.fm

Тэгi: