
Вольскі прэзэнтуе «Грамадазнаўства» ў Вільні. Візы будуць бясплатнымі
Абвешчана дата жывой прэзэнтацыі новага альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».
Канцэрт адбудзецца 11 кастрычніка ў віленскай Teatro Arena. Праграма мае назву «Vilnia.Volia.Volski», у яе ўвойдуць усе песьні з альбому «Грамадазнаўства», а таксама найлепшыя песьні Вольскага ўсіх часоў — ад часоў «Мроі» да апошніх музычных праектаў. Канцэрт будзе электрычным, у ім возьмуць удзел у тым ліку музыкі з Нарвэгіі, якія бралі ўдзел у запісе дыску.
Сам выканаўца ў інтэрвію Tuzin.fm ужо адзначаў, што адразу ж заплянаваў прэзэнтацыю свайго новага альбому ў Вільні, бо ў Менску для яго правядзеньня неспрыяльная атмасфэра. У анонсе канцэрту ў сацыяльных сетках паведамляецца, што на віленскім канцэрце Вольскага можна будзе ўсё: пяяць, танчыць, размахваць рукамі ды незарэгістраванай сымболікай.
Традыцыйна для буйных беларускіх канцэртаў у Вільні візы для гледачоў зь Беларусі будуць выдавацца бясплатна. Квіткі пачнуць прадавацца з 29 жніўня. Іх кошт — ад 350 000 (танцпляц). Для тых, хто мае візу найлепшы спосаб набыць квіток — праз TicketPro. Усе даведкі можна атрымаць на сайце беларускага арганізатара канцэрту — агенцыі «Шаблі» ці праз тэл. +375 33 655-55-96.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ