Крыніца ў дзяржорганах: Міхалку не дадуць выступаць у Беларусі прынамсі да выбараў-2015
Дзяржаўныя органы, афіцыйна і негалосна зьвязаныя з рэгуляваньнем канцэртнай дзейнасьці ў Беларусі, маюць канкрэтную ўстаноўку — не дапусьціць ні пры якіх умовах выхаду на сцэну Сяргея Міхалка.
Пра гэта парталу Tuzin.fm стала вядома ад крыніцы, вартай даверу. У прыватнасьці адзначаецца: «Гэтага чалавека рэальна баяцца ў чыноўніцкіх колах. Нават ня столькі яго самога, колькі ягонага ўплыву на моладзь, таму не выкрэсьліваюць зь сьпісу забароненых творцаў. І ня выкрасьляць ні пры якіх умовах, прынамсі да прэзыдэнцкіх выбараў-2015». Негалосная забарона распаўсюджвацца канкрэтна на асобу Міхалка з папраўкаю на тое, што назвы ягоных праектаў могуць зьмяняцца. Гэта значыць, выхад на сцэну былога лідэра «Ляпіс Трубяцкога» немагчымы і ў складзе цяперашняй яго каманды Brutto. Таму ня дзіўна, што кіраўніцтва ХК «Дынама» (Менск) адмовілася ад анансаванага папярэдне выступу каманды Міхалка 29 лістапада перад матчам у «Менск-Арэне».
Між тым, па інфармацыі Tuzin.fm, на пераемнікаў «Ляпісаў» — гурт Trubetskoy забарона не распаўсюджваецца. Яны могуць спакойна даваць канцэрты на тэрыторыі Беларусі.
Tuzin.fm
Brutto адмянілі канцэрт у Самары (Расея) праз прэсінг на арганізатараў з боку праўладных актывістаў.
Тлумачэньні - у афіцыйным пабліку гурта https://www.facebook.com/brutto.official
КАМЕНТАВАЦЬ