Аляксандар Ракавец адзначае 32 гады! (відэа)
2901 / 0
27.08.2014

Аляксандар Ракавец адзначае 32 гады! (відэа)

27 жніўня дзень народзінаў спраўляе Аляксандар Ракавец — рэп- і рок-выканаўца, аўтар песень і вакаліст гурту IQ48.

Музыка нарадзіўся 27 жніўня 1982 году. Пасьля школы скончыў ПТВ № 94, а потым факультэт аўтаматызацыі і абсталяваньня машынабудаваньня менскага Політэхнічнага каледжу, атрымаў спэцыяльнасьць «тэхнік-мэханік». Працаваў на менскім заводзе колавых цягачоў старшым майстрам. У музыцы з канца 90-х гадоў. Пачынаў як рэп-выканаўца ў гурце «Эпіцэнтар». У 2001 годзе далучыўся ў якасьці аднаго з вакалістаў да гурту IQ48. У 2003 годзе ў складзе гурту стаў пераможцам фэстывалю «Басовішча-2003». Пасьля сыходу Паўла «Фройда» Зыгмантовіча ў 2004 годзе стаў франтмэнам і аўтарам часткі песень каманды. Разам з гуртам IQ48 запісаў тры студыйныя альбомы: «Вар’яты» (2005), «Героі» (2008), «HMR» (2011). Браў удзел у буйных фэстывалях за мяжой — Be2gether (2007), BeFree (2008), «Дзень Незалежнасьці з Махном» (2008), акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» ў Варшаве. Сталы ўдзельнік гасьцявой часткі «Басовішча». У якасьці запрошанага вакаліста браў удзел у навагодніх праектах Лявона Вольскага, у гуртах Hasta la Fillsta, Zet Family.

Tuzin.fm віншуе Сашу і зычыць яму незгасальнага імпэту!

Tuzin.fm

Міні-фільм пра Аляксандра Ракаўца і IQ48 для праекту «Белы сьпіс» (аўтары — Сяргей Будкін, Алесь Матафонаў)