
Дзіма Шаўчук. R.I.P. (1983—2014)
Пайшоў у іншы сьвет Зьміцер Шаўчук, журналіст, прамоўтэр, музыка, вельмі пазытыўны і сьветлы чалавек.
Дзіма з тых людзей, якія запамінаюцца пры першай сустрэчы раз і назаўсёды. Ён быў яркаю асобаю, ад яго сыходзіла пазытыўная энэргія, нават калі ён сумаваў, то публічна гэтага не паказваў. Тым больш шакуючай была навіна, што Дзіму знайшлі нежывым. Мяркуецца, што ён засіліўся. Непадалёк ад могілак, дзе пахаваныя яго бацькі. Мы ня можам асуджаць яго за гэты ўчынак, калі яно праўда. Можам толькі захаваць добрую памяць пра яго.
Зьміцер Шаўчук нарадзіўся 14 кастрычніка 1983 году ў Жытоміры (Украіна), пераехаў з бацькамі ў Менск. Тут вучыўся ў ліцэі БДУ, потым на гістфаку. З студэнцкіх часоў працаваў журналістам на радыё — радыё «Мір», радыё «Мінск», «Еўрарадыё». Удзельнічае ў якасьці запрошанага музыкі ў шэрагу праектаў, вядзе канцэрты, ладзіць фэсты. Апошнім часам быў адным з арганізатараў фэстываляў у Шаблях, як «The Beatles Шаблі» і «Вольнае паветра». Дзіму знайшлі 30 жніўня. Дакладная дата сьмерці ўстанаўліваецца.
Tuzin.fm спачувае ўсім блізкім Дзімы Шаўчука. Вечная памяць.
Tuzin.fm
Разьвітаньне зь Дзімам заўтра (2 верасьня). Падрабязьную інфармацыю, у тым ліку пра магчымасьці дапамагчы, можна даведацца па тэл. 80297752700 ці 80293316966
Дакладная дата разьвітаньня: 3 верасьня, 14.00-16.00, крэматорый на Паўночных могілках, заля №2
КАМЕНТАВАЦЬ