Алесь Бяляцкі: «У турме слухаў Akute»
3265 / 0
22.08.2014

Алесь Бяляцкі: «У турме слухаў Akute»

Знаны праваабаронца наведаў канцэрт беларускіх рок-выканаўцаў.

Алесь Бяляцкі завітаў на сумесны канцэрт гуртоў Pomidor/off, IQ48, :B:N:, які прайшоў у Менску 21 жніўня. Вядомы на ўвесь сьвет праваабаронца і літаратар у чэрвені выйшаў з турмы. У камэнтары для Tuzin.fm ён прызнаўся, што за час зьняволеньня (з жніўня 2011-га) моцна засумаваўся па беларускай музыцы: «У турме гучаў адзін канал радыё, „Магілёў-1“. І там акром Akute зь беларускай музыкі больш нічога не круцілі. Akute гучала месяцамі літаральна ў апошні год, бо займала першае месца ў народным галасаваньні. Гэты факт моцна зьдзіўляў ды-джэяў на радыё. Менавіта таму прыйшоў паслухаць чым жыве цяпер беларуская музыка. Прыемна паслухаць ужывую нашых выканаўцаў».

Незадоўга да свайго затрыманьня ў 2011 годзе Алесь Бяляцкі браў удзел у падвядзеньні вынікаў сэзону на Tuzin.fm. Сярод сваіх улюбёных рэчаў ён пазначыў песьні гурта Neuro Dubel, «J:морс», «КальЯн», Naka, Зьмітра Вайцюшкевіча ды іншых.

Алесь Бяляцкі, дарэчы, сёлета мае шанцы на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.

Tuzin.fm