2922 / 0
22.09.2014

Bristol давялі да ладу трэк, напісаны для Tricky (відэа)

Беларускі гурт займеў у сваім рэпэртуары незвычайны твор, напісаны і зацьверджаны брытанскім трып-гоп музыкам Tricky.

Менавіта беларускамоўная вэрсія «Unfinished Track», створаная лідэрам гурта Bristol Алегам Вялем перамагла на конкурсе, які ладзіў Tricky. Брытанскі музыка выклаў незавершаную музыку да сваёй кампазыцыі і прапанаваў дарабіць яе. Аўтару самай цікавай вэрсіі быў абяцаны сумесны выступ з адным з заснавальнікаў трып-гопу. «З Трыкі мы сустрэліся ва Ўроцлаве, праўда што з тэхнічных прычынаў на сцэну я так і ня выйшаў, затое засталася песьня, якую мы ўрэшце вырашылі давесьці да ладу ўсім гуртом і паказаць як яна павінна гучаць на наш погляд. Цяпер місія сапраўды выкананая», — заявіў Алег Вяль у камэнтары для Tuzin.fm.

У беларускім варыянце трэк Tricky атрымаў назву «Музыка гучыць». Музыкі запісалі яе на студыі Maple tree і тамсама зрабілі на яе сваё першае прома-відэа, якое зьняў Раман Ліштаван.

Tuzin.fm