Уражвае! Гішпанка Ангела Эсьпіноса Руіс сьпявае «Пагоню» (відэа)
20-гадовая гішпанка вельмі чульліва выканала песьню на верш Максіма Багдановіча.
Ангела Эсьпіноса Руіс з Гранады пяць гадоў вывучае беларускую мову і актыўна цікавіцца нашай палітычнай і культурнай сытуацыяй. Дзяўчына вельмі любіць нашу музыку. Сярод улюбёных выканаўцаў называе найперш Паліну Рэспубліку, Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча і «Ляпіс Трубяцкі». Ангела выдатна сьпявае ды грае на фартэпіяна, у тым ліку беларускія песьні. Яе надзвычай чульлівае выкананьне ўражвае.
Адмыслова для цырымоніі ўзнагароджваньня беларускамоўных ролікаў «Крок наперад» Ангела запісала відэапрывітаньне ды прасьпявала «Пагоню» на верш Максіма Багдановіча.
Раней у сеціве зьявілася відэа, на якім беларускія песьні сьпявае дзяўчына з Бразыліі Андрэа Жавана, якая прызналася, што адкрыла нашу музыку дзякуючы сайту «Тузін Гітоў».
Адмысловая падзяка Алесю Мазаніку, на чыю просьбу было запісана відэа.
Tuzin.fm
сорамна перад гішпанкай за Беларусь
КАМЕНТАВАЦЬ