2899 / 0
06.10.2014

TonqiXod выканалі «Celebration of Lizard» Джыма Морысана — упершыню па-беларуску (відэа)

Эпічны твор The Doors прагучаў па-беларуску ў перакладзе Ўладзя Лянкевіча.

«Celebration of Lizard» — 25-хвілінная эпічная кампазыцыя, якая мусіла стаць асновай трэцяга студыйнага альбому The Doors, але па выніку ўдзельнікі каманды ад гэтай ідэі адмовіліся, таму яна існавала асобна — у жывым выкананьні і як студыйны экспэрымэнт. Вакаліст TonqiXod, паэт і перакладчык Уладзь Лянкевіч невыпадкова зьвярнуў на яе ўвагу: «Гэтая паэма выконвалася як мэлядэклямацыя, а наш гурт якраз любіць чытаць вершы пад музыку. Мы ня ставілі мэты агучыць гэта так, як ёсьць у арыгінале. Проста паэма Морысана добра кладзецца на нашу музыку», — патлумачыў ён ў камэнтары для Tuzin.fm.

Паэма «Celebration of Lizard» перакладзеная Ўладзем цалкам, на канцэрце гурта TonqiXod была скарыстаная яе частка. На відэа — фрагмэнт «Ільвы на вуліцы».

Tuzin.fm