Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў
3723 / 0
19.11.2014

Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў

Пасьля 15 гадоў актыўнай дзейнасьці лэйбл прыняў рашэньне больш не выдаваць CD.

Як патлумачыў Tuzin.fm кіраўнік лэйблу Віталь Супрановіч, спыненьне выданьня дыскаў зьвязаная зь некалькімі прачынамі: «Гэта і агульная сытуацыя, бо дыскі страчваюць сваю актуальнасьць і людзі сыходзяць у інтэрнэт. Гэта і агульная мая стомленасьць. Але я лічу што фармат дыскаў не памёр і не памрэ, як не памёр фармат вінілавай кружэлкі. Мы былі першымі ў Беларусі, хто вывеў дыск з нарэзкі да завадзкога вырабу, але цяпер немэтазгодна рабіць завадзкія наклады, а працаваць у нарэзцы мы лічым няправільным». На пытаньне, ці такое рашэньне азначае спыненьне дзейнасьці лэйблу, Віталь адказаў: «Я і надалей буду аказваць дапамогу музыкам і дапамагаць у рэалізацыі цікавых мне ідэяў у нейкай іншай форме, так што можна лічыць, што лэйбл працягвае існаваньне».

«БМА-group» за 15 гадоў існаваньня выдаў 154 дыскі, яшчэ ў сотні ўзяў удзел разам з партнэрамі. Апошнім CD, які выйшаў пад шыльдай лэйблу, стаў альбом «Белая вада» гурта «Крама».

Tuzin.fm