Рок-бар «Крылы» зачыняецца
3173 / 2
27.01.2014

Рок-бар «Крылы» зачыняецца

З уладальнікамі менскага рок-бару не працягнулі дамову арэнды.

Як паведаміла парталу Tuzin.fm арт-дырэктарка «Крылаў» Вера Сяўкоўская, установа спыняе сваю дзейнасьць. «Афіцыйная прычына: у ДК МТЗ, дзе месьціцца наш бар, пачынаецца капрэмонт, таму з намі не працягнулі дамовы», — кажа Вера. Але сапраўднай прычынай, на думку арт-дырэктаркі, можа быць тое, што кіраўніцтву ДК МТЗ ня надта падабалася такое суседзтва. У бары пастаянна праводзіліся канцэрты беларускіх выканаўцаў. Тут гралі ў тым ліку гурт Алег ХаменкаN.R.M., HandMade і Markuts BandКася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Тацяна Беланогая. «Крылы» ладзілі свае музычныя праекты, сярод якіх «Рок-Акадэмія», «Адкрыты мікрафон», у межах якога маглі выступіць маладыя гурты.

Апошняя вечарына ў рок-бары адбудзецца 29 студзеня.

«Крылы» праіснавалі роўна год. Адкрыцьцё адбылося ў студзені 2013 году. Цяпер кіраўніцтва ўстановы шукае новае месца, каб працягнуць сваю дзейнасьць.

Сяргей Будкін, Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • bulbanik / адказаць
    27.01.2014 / 23:10

    шкада. бар на сваіх крылах толькі ўзлятаў, каб іх хочуць абсекчы...

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.02.2014 / 21:30

    Відэа з апошняй вечарыны ў "Крылах"
    http://www.youtube.com/watch?v=6e0e7SwF-EI

  • КАМЕНТАВАЦЬ