Андрусь Такінданг запісаў сольны альбом
944 / 0
26.10.2020

Андрусь Такінданг запісаў сольны альбом

Песні натхнёныя акіянам беларускай салідарнасці, адвагі, любові.

Сябры, прыяцелі на сутках, нехта пакалечаны, нехта вымушаны з'ехаць, не ведаеш ці вечарам вернешся дахаты, але... - тлумачыць Андрусь Такінданг выхад альбома "Фараон" - Адчуваю, што цяпер праўдзівы і шчаслівы час, дні да якіх мы рыхтаваліся, гартавалася і былі прызначаныя і мне пашчасціла быць тут і цяпер. Пісаў запісваў музыку ў кватэры, гук не прычасаны, але песні месцяцца ў храналогіі цяперашніх падзеяў.