
Martin S. выдаў самотнік, які анансуе новы альбом (аўдыёпрэм’ера)
Гурт запісаў кампазыцыю «Як ёсьць» на грошы сваіх прыхільнікаў.
Інтрыга з будучым альбомам Martin S. у тым, што гурт паабяцаў спыніць сваю дзейнасьць, калі не назьбірае да студзеня 2015 году патрэбную суму на запіс (3000 даляраў). «Як толькі ахвяраваньні пайшлі і іх назьбіралася дастаткова, мы адразу ж запісалі самотнік, каб праанансаваць наш другі альбом, якога, дарэчы, можа і ня быць. Калі гэты сынгл прыйдзецца вам даспадобы, то будзем удзячныя за ахвяраваньні — гэтым вы ўратуеце гурт ад распаду», — кажа лідэр каманды Ўладзімер Боська.
Трэк з самотніку завецца «Як ёсьць». Музыкі прадстаўляюць яго, як «сонечны жыцьцясьцьвярджальны твор пра пачуцьці, што лезуць з нас і пра маленькія глупствы, на якія несумненна трэба ісьці ды ні пра што потым не шкадаваць».
Дазнацца якім чынам дапамагчы музыкам, а таксама спампаваць новы трэк можна на афіцыйным сайце гурта.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ