Mikita зрабіў чароўны кавэр на «Гісторыю майго жыцьця» (аўдыё/відэа)
6408 / 0
28.03.2017

Mikita зрабіў чароўны кавэр на «Гісторыю майго жыцьця» (аўдыё/відэа)

Мікіта Ігнаценка запісаў песьню Naviband ў сваім фірмовым стылі, каб выказаць павагу да творчасьці беларускіх прадстаўнікоў на «Эўравізіі-2017».

Праект Mikita адзначыўся ўжо дэбютным кліпам на песьню «Лёс» і неўзабаве зьбіраецца прэзэнтаваць свой першы альбом у стылі «глыбокай электронікі» на беларускай мове. Свайго матэрыялу ў лідэра праекту Мікіты Ігнаценкі дастаткова, але ён вырашыў зрабіць кавэр на песьню Naviband і выдаць яе асобна.

«Гэтай вэрсіяй песьні я хачу падкрэсьліць, што ганаруся Naviband і тое, што яны ўрэшце прарваліся на „Эўравізію“. Летась было адчуваньне несправядлівасьці, калі яны ня трапілі на конкурс. Добра, што музыкі ня склалі рукі і дасягнулі свайго цяпер. Я шчасьлівы, што іх музыка ды іх погляды атрымалі станоўчы грамадзкі водгук! Праўда дзіўна выглядае, што па выніках глядацкага галасаваньня гэтая песьня ня трапіла на першае месца, але Белтэлерадыёкампанія наўрад ці нешта пракамэнтуе», — зазначыў Мікіта ў камэнтары для Tuzin.fm.

Разам зь ім над песьняй працавалі Ўлад Пашкевіч (бас, мэталафон), Андрэй Кацікаў (клявішы, бэк-вакал), Дзьмітры Ціжоўка (бубны), а таксама бэк-вакалістка Валерыя Грыбусава. Запіс зрабіў Аляксей Кузняцоў на студыі ToneTwins. Відэа зьняў Дзьмітры Мікалаявец.

Яшчэ: Mikita. Пагружэньне ў беларускую электроніку

Tuzin.fm