Самы габрэйскі трэк ад праекту Барыса Штэрна «Слушатьвнаушниках» (прэм’ера!)
Напярэдадні выхаду альбому беларуска-ізраільскі праект прадставіў EP.
Праект заснаваў паэт, музыка і журналіст Барыс Штэрн, культавая асоба беларускага андэграўнду 90-х, які больш за 10 гадоў жыве ў Ізраілі. «Слушатьвнаушниках» аб’ядноўвае музыкаў як зь Беларусі, так і з Ізраілю. У асноўным Барысу дапамагаюць Леанід Нарушэвіч і Андзі Граф. Дэбютная кружэлка ўключае ў сябе 13 трэкаў, прэзэнтавана будзе пры канцы году.
Пакуль жа «Слушатьвнаушніках» прадставілі максы-сынгл з чатырох песень, у тым ліку беларускамоўны трэк «Храм», які Барыс называе «самым габрэйскім» у самотніку. «Лічу яго адным з найбольш моцных на нашым будучым альбоме. Я скарыстаў у ім цытаты з габрэйскіх тэкстаў і выйшла вельмі цікава», — так прадставіў аўтар сваю кампазыцыю наведнікам Tuzin.fm.
«Храм» будзе не адзіным беларускамоўным трэкам на альбоме «Слушатьвнаушниках». Таксама на адзін з твораў рыхтуецца відэаўвасабленьне.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ