2590 / 0
24.10.2013

«Пані Хіда» засьпявае па-беларуску

Культавая беларуская рок-група запіша беларускі варыянт сваёй песьні «Вецер».

Гэта будзе першая аўтарская беларускамоўная кампазыцыя за 23-гадовую гісторыю каманды з Воршы. Аўтарам перакладу выступіў паэт Віталь Рыжкоў. Эксклюзыўная прэм’ера песьні адбудзецца на партале Tuzin.fm.

«Пані Хіда» існуе з 1990 году. Вядомасьць ёй прынесла песьня «Таниц». Яна была названая «Песьняй году» на «Рок-Каранацыі-1997», а відэа на яе было прызнанае «Кліпам году». У 2003 годзе гурт прыпыніў сваё існаваньне, але праз шэсьць год аднавіў дзейнасьць. Дагэтуль гурт выконваў песьні пераважна па-расейску. Выключэньне было зроблена для праекту «Песьнярок», для якога музыкі запісалі сваю вэрсію народнага твора «Хлопец пашаньку пахае»

Tuzin.fm