«Як на далоні». Akute па-свойму перайгралі Ulis (аўдыёпрэм’ера)
Гурт Akute прадстаўляе на Tuzin.fm трэк з свайго новага альбому «Рэальнасьць і сны».
Магілёўскія музыкі па-свойму пераасэнсвалі песьню гурта Ulis «Як на далоні» з альбому «Танцы на даху» (1993). Удзельнік Akute Рома Жыгараў кажа, што творчасьць «Улісу» моцна паўплывала на іх. «Жаданьне сыграць нешта з даробку гэтай каманды высьпела ўжо даўно. Абраць пэўную кампазыцыю было няпроста, урэшце спынілі выбар на дзьвюх песьнях з майго ўлюбёнага альбому Ulis’у».
Разам зь «Як на далоні» музыкі абралі песьню «Марнатраўны сын». І Рома, і Стас Мытнік называюць гэтыя нумары бездакорнымі. Таму запісалі, як адзін, так і другі для свайго трэцяга альбому «Рэальнасьць і сны». Дарэчы, заснавальніку і лідэру гурта Ulis Славу Кораню прыйшоўся даспадобы падыход музыкаў да гэтых песень. Ён наведаў адзін з канцэртаў Akute і застаўся задаволеным тым, што пачуў.
Жывая прэзэнтацыя альбому заплянаваная 11 красавіка ў Менску (Re:Public), 20 красавіка ў Магілёве («Куба»), 25 красавіка ў Горадні (фэст «Хавайся ў бульбу»), 26 красавіка ў Берасьці («Сфэра»), 1 траўня ў Маскве (ArteFAQ).
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ