Такінданг напісаў песьню пра Charlie Hebdo: «Кулі ня вернеш назад» (відэа)
Беларускі музыка, лідэр гурта Recha і ўдзельнік гурта Harotnica адгукнуўся на жахлівыя падзеі ў Францыі.
«Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма, толькі кулі ніколі ня вернеш назад», — пяе Андрусь. Тэкст напісаны пад уражаньнем ад навінаў з Парыжу, дзе 7 студзеня ў выніку нападу тэрарыстаў на рэдакцыю штотыднёвіка Charlie Hebdo загінулі 12 чалавек. Апошні слупок узяты з Максіма Багдановіча. Гэтыя словы добра дапаўняюць аўтарскі тэкст.
Нехта верыць у тое, што нічога няма,
Нехта верыць у Алаха, нехта верыць у Хрыста
Нехта верыць у росквіт, нехта — ў заняпад
Нехта верыць у Калашнікава аўтамат…
Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля,
Нам у сьвеце здрабнелым ратунку няма.
Толькі кулі ніколі ня вернеш назад
Чужая бяда — не чужая бяда,
Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля
Багдановіч пра гэта аднойчы пісаў,
Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма
Толькі кулі ніколі ня вернеш назад…
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?
Песьня Андруся Такінданга была прэзэнтавана на Радыё Свабода. Раней Андрусь прадставіў там жа яшчэ адзін сьпеў пра насутнае — пра валютны крызыс і патрыятычную «Калядку».
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ