«J:морс» перасьпяваў «Асфальт» па-беларуску (відэа)
Песьня паўстала дзякуючы курсам «Мова Нанова», дзе і была ўпершыню выкананая.
Музыкі з «J:морс» зь цікавасьцю адгукнуліся на экспэрымэнт, прапаваны арганізатарамі курсаў. Быў абвешчаны папярэдні конкурс на пераклад іх новага самотніку «Асфальт». На яго прыйшлі 25 варыянтаў перакладу, зь якіх Уладзімер Пугач фактычна скампіляваў адзін беларускі тэкст, дадаўшы трохі свайго. Выканаўца кажа, што гэты досьвед быў вельмі цікавым і карысным для яго.
Беларускі «Асфальт», а таксама шэраг вядомых беларускамоўных песень гурт «J:морс» выканаў у акустыку непасрэдна падчас курсаў «Мова Нанова» ў менскай «Галерэі Ў». Цяпер гурт рыхтуецца да надзвычай адказнага сольнага канцэрту 14 лютага ў Prime Hall.
«Мова Нанова» дала добры прыклад варты працягу. Тыя музыкі, якія жадаюць паэкспэрымэнтаваць зь перакладамі сваіх твораў на беларускую, могуць зьвяртацца да арганізатараў курсаў. Кантакты ёсьць на афіцыйным сайце.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ