2554 / 0
13.02.2015

Вынікі прэміі «Даём рады»: «Альбом году» ў Akute, «Гурт году» — «Ляпіс Трубяцкі»

У клюбе Re:Public увечары 13 лютага назвалі пераможцаў музычнай прэміі, якую штогод уручае рэдакцыя «Еўрарадыё».

«Дэбютам-2014» быў названы гурт Haina. Найлепшым праектам году прызнаны тэлепраект «Легенды. Live». Фэстывалем году назвалі «Мост», а найлепшым кліпам-2014 — «Крот-фронт», які зьняў рэжысэр Макс Сіры для гурта The UNB. Таксама атрымала ўзнагароду «Серебряная свадьба» — за «Сынгл году» («Ag»). Адмысловым прызам ад «Еўрарадыё» — за «Найлепшы эўрапейскі альбом — 2014» адзначаны «48:13» Kasabian. Арганізатары прэміі паабяцалі перадаць віншаваньні брытанцам асабіста.

«Выканаўцам году» стаў Лявон Вольскі, прыз за «Альбом году» атрымала праца гурта Akute «Reaĺnaść i sny», а галоўную ўзнагароду «Гурт году» ўзяў няісны ўжо «Ляпіс Трубяцкі». Прыз атрымаў прадусар гурта Яўген Калмыкоў, пасьля чаго на сцэну выйшаў гурт Trubetskoy, для якіх гэта быў першы выступ у Беларусі ў такім складзе.

Tuzin.fm