«Ойра» адмовіліся ад ранейшага гучаньня, каб запісаць альбом «Бла-бла шоу-1» (прэм’ера)
3112 / 0
18.03.2015

«Ойра» адмовіліся ад ранейшага гучаньня, каб запісаць альбом «Бла-бла шоу-1» (прэм’ера)

Гурт «Ойра», раней вядомы пад назвай Sex, прадставіў у сеціве свой трэці дыск.

У альбом увайшлі восем новых твораў, якія, са словаў музыкаў, маюць матываваць да стваральнай дзейнасьці. «Бла-бла шоу» задумваецца як рэліз зь дзьвюх частак. «У першай частцы мы нават адмовіліся ад нашага звыклага злога гучаньня, бо закарцела зрабіць нешта сьветлае, добрае і сапраўды вясновае», — патлумачыў у камэнтары Tuzin.fm вакаліст каманды Валеры Навічкоў. Яго гурт «Ойра» збольшага пяе па-расейску, але імкнецца ўключаць у свае праграмы і беларускамоўныя творы. Адзін зь іх — «Сьвята вольнага паветра» — яны прэзэнтуюць наведнікам Tuzin.fm. Менавіта ў гэтым сьпеве адлюстроваецца канцэпцыя «сьветлыні, дабрыні і чысьціні» новай працы гурта «Ойра».

Што да другой часткі рэлізу, якая пабачыць сьвет пазьней, то Валеры кажа, што ў ёй яны вярнуцца да свайго звыклага стылю. Абяцаецца шмат сьцёбу, гумару ды панку. Жывая прэзэнтацыя «Бла-бла шоу-1» заплянавана 4 красавіка ў Менску і 18 красавіка ў Маскве.

Альбом даступны для праслухоўньня ў афіцыйнай суполцы гурта.

Tuzin.fm

Тэгi: