Да праекту «Тузін.Немаўля» далучаюцца мастакі
Васіліса Паляніна-Календа, Анджэй Ветэшка, Лявон Вольскі далучыліся да праекту «Тузін.Немаўля», які запачаткаваў партал Tuzin.fm. сумесна з Падляшскай опэрай і філярмоніяй.
Мастакі стварылі сучасныя плякаты да трох клясычных беларускіх нямых кінафільмаў. Васіліса Паляніна-Календа ўзяла «Прастытутку», польскі мастак Анджэй Ветэшка – «У агні народжаную», а Лявон Вольскі намаляваў плякат да кінастужкі «Кастусь Каліноўскі».
Плякаты будуць прадстаўленыя ў афіцыйнай суполцы «Тузін.Немаўля» у Facebook і ўпрыгожаць DVD-дыск, выхад якога зараз рыхтуецца. Адмыслова для гэтага выданьня музыкі Сяргей Пукст, Ilo&friends і Re1ikt запісалі ўжо ў студыі сваю арыгінальную музыку да згаданых стужак. Рэліз дыску «Тузін.Немаўля» плянуецца на сьнежань.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ