Затрыманыя Эрык Арлоў-Шымкус, Наталля Бібікава і Аляксандра Бабкова
Экс-вядучыя Белтэлерадыёкампаніі Наталля Бібікава і яе дачка, Аляксандра Бабкова, былі затрыманыя ўчора, 25 кастрычніка, у Мінску ў раёне Нямігі падчас маршу.
На цяперашні момант Наталля і Аляксандра выйшлі з СІЗА Жодзіна пасля суда - справа Наталлі дасланая на дапрацоўку, Аляксандра атрымала штраф у 7 базавых. Эрык пакуль застаецца на Акрэсціна.
Наталля Бібікава больш за 20 гадоў працавала на Белтэлерадыёкампаніі. Асвятляла пытанні культуры, з'яўлялася рэжысёрам і вядучай тэатральнай рубрыкі ў перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!». Апошнія гады працавала аўтарам, вядучай і рэжысёрам праекта «ТЭАТР у дэталях на тэлеканале» «Беларусь 3».
Аляксандра Бабкова з'яўлялася рэжысёрам тэлеканала «Беларусь 3».
Абедзве сышлі з Белтэлерадыёкампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Эрык Арлоў-Шымкус - музыкант гуртоў Harotnica mix, luty sakavik. Раней - музыкант у аркестры Купалаўскага тэатра. Таксама Эрык валодае незалежным лэйблам Paliklinika.
КАМЕНТАВАЦЬ