Сёньня! Паліна Рэспубліка дае аўтограф-сэсію ў Менску (відэа)
1745 / 0
12.05.2015

Сёньня! Паліна Рэспубліка дае аўтограф-сэсію ў Менску (відэа)

Сьпявачка сустрэнецца з сваімі прыхільнікамі ў кнігарні «Логвінаў» з нагоды выхаду дыску «Бясконцы красавік».

Напярэдадні канцэрту Паліна Рэспубліка дае аўтограф-сэсію ў кнігарні «Логвінаў» сёньня, 12 траўня ў 19:00. Менавіта ў гэты час стартуе продаж яе дэбютнага дыску «Бясконцы красавік», над якім некалькі гадоў вялася праца. Паліна абяцае адказаць на ўсе пытаньні, падпісаць усе дыскі і крыху пасьпяваць. Акром таго, падчас сустрэчы можна будзе набыць квіткі (без камісіі) на жывую прэзэнтацыю альбому 15 траўня ў Studio67. «Выхад дыску — гэта падзея, якую мы самі чакалі вельмі доўга. Аніякіх каардынальных зьменаў фармату ці прынцыпова новых рэчаў не плянуецца. Мы будзем такімі, якімі нас ведаюць і, спадзяюся, любяць», — заяўляе сьпявачка.

Інтэрнэт-рэліз альбому «Бясконцы красавік» адбыўся на партале Tuzin.fm і на афіцыйным сайце сьпявачкі, які мае пачаць працу якраз з нагоды рэлізу.

Tuzin.fm

за тры месяцы