«Ойра!» адзначыла 5-годзьдзе сынглам «Дняпро» (прэм’ера)
2486 / 0
10.11.2016

«Ойра!» адзначыла 5-годзьдзе сынглам «Дняпро» (прэм’ера)

Новую песьню гурт «Ойра!» называе сваім новым гімнам, а наогул ня супраць, каб яна стала гімнам Рагачову.

Новы самотнік выйшаў акурат на 5-годзьдзе гурта. «Увесь гэты час мы неяк не асабліва акцэнтавалі ўвагу на тым, што робіць наш гурт самабытным. Мяркую, што нават сярод нашых прыхільнікаў ня ўсе ведаюць, што мы сачыняем і запісваем свае песьні ў маленькім правінцыйным горадзе Рагачове. У гэтым трэку мы прызнаемся ў любові да роднае зямлі», — сказаў з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm аўтар песьні Валеры Навічкоў.

«Дняпро» — першы сынгл з будучага альбому «Дай пять». Сваё 5-годзьдзе гурт адзначыць у Менску канцэртам у «Рок-кафэ» — новай пляцоўцы, што адкрылася ў будынку Палаца Рэспублікі.

Tuzin.fm