ZnaROCK прэзэнтаваў самотнік «Хачу Tattoo!»: «Гэта падарунак нашым хэйтэрам» (прэм’ера!)
Свой новы трэк музыкі прысьвяцілі «Тату-фэсту-2015».
Лідэр гурт Яўген Сокалаў апавядае, што трэк «Хачу Tattoo!» ляжаў з год недаробленым. Музыкі вырашылі да яго вярнуцца зусім нядаўна і па выніку прысьвяцілі «Тату-фэсту-2015», які пройдзе ў Менску 30—31 траўня. «З аднаго боку хочам зьвярнуць дадатковую ўвагу на гэтае мерапрыемства, бо яго ладзяць нашы сябры з „Арт-сядзібы“. Яны нам нават малюнак „пазычылі“ з афішы імпрззы. А зь іншага боку, хочам зрабіць падарунак нашым хэйтэрам, якія абвінавачвалі нас у каньюнктуры, калі яе не было: цяпер у іх ёсьць рэальная нагода гнаць з чыстам сумленьнем і пенай у рота», — кажа Яўген.
Новы трэк ZnaROCK запісаў разам з Ганнай Рубчэняй (той самы адметны голас у Leibonik Башлыкевіча) і скрыпачкай Валянцінай Ганчарук. Дарэчы, музыкі кажуць, што «Хачу Tattoo!» — апошні запіс са скрыпкай, надалей ад гэтага інструмэнту яны адмаўляюцца і кажуць, што ў іх музыцы будзе больш панку, сацыяльшчыны і дабра!
Гурт распачынае працу над сваім дэбютным альбомам, але сьпяшацца зь яго выданьнем ня будзе. Рэліз прызначаны на першую палову 2016 году.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ