Міхалок сарваў голас
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» вымушаны адмяніць шэраг канцэртаў у Расеі праз тое, што Сяргей Міхалок сарваў голас на адным з выступаў.
Як заўпэўніў Tuzin.fm дырэктар гурта Яўген Калмыкоў, на правядзеньні будучай прэзентацыі альбому «Грай» у Вільні гэта не адаб’ецца: «Так, мы перарвалі свой тур па Расеі, але ўжо на наступным тыдні спадзяемся аднавіць канцэрты. Прынамсі, робім для гэтага ўсё магчымае. А да канцэрту ў Вільні павінна быць наогул усё ў парадку».
Тым часам арт-студыя «Адліга» прадставіла дызайн вінілавай кружэлкі «Грай», якая мае выйсьці да канцэрту 30 лістапада. Першы беларускамоўны альбом «Ляпісаў» выдае расейская студыя «Союз» накладам у 1000 асобнікаў. Набыць яго можна будзе на канцэртах гурта, праз он-ляйн краму самога гурта, а таксама праз сетку дыскарняў выдаўца. Каштаваць вініл будзе ля 40 даляраў.
Tuzin.fm
Эх, если бы как раньше коньяком связки грел...
Дарэчы, Міхалок вызначыўся ўрэшце, як пісаць назву гурта па-беларуску.
КАМЕНТАВАЦЬ