Электронны праект «Tvorca» прадставіў альбом, прысьвечаны мэлянхоліі (аўдыё)
1890 / 0
16.02.2016

Электронны праект «Tvorca» прадставіў альбом, прысьвечаны мэлянхоліі (аўдыё)

Аўтар працы Сяргей Малашонак кажа, што не шкадаваў на яго стварэньне ані часу, ані сілаў.

Лідэр праекту «Tvorca» займаецца музыкай зь дзяцінства. Скончыў музычную школу, а пасьля самастойна разьвіваў свае навыкі — ад напісаньня аркестравай і фартэпіяннай да цяжкай і электроннай музыкі. Цяпер пазіцыянуе сябе як кампазытар і музыка зь Менску, піша музыку для кампутарных гульняў, мае багата аўтарскага матэрыялу. Частка зь яго ўвайшла ў альбом «Мэлянхолія». «У першую чаргу я думаў пра тое, як максымальна перадаць унутраныя перажываньні, таму ня ставіў перад сабой стылёвыя межы. Гэты альбом — вынік майго ўспрыманьня сьвету. Менавіта перараджэньне мэлянхоліі ў сваю творчасьць робіць мяне шчасьлівым», — распавёў Tuzin.fm Сяргей Малашонак.  Музыку і словы да ўсіх песень ён напісаў самастойна, сам запісаў і зьвёў матэрыял.

Жывую прэзэнтацыю альбому мяркуецца зладзіць у сакавіку. Таксама ў падтрымку рэлізу плянуецца зьняць лайв-відэа і кліп. Сачыць за навінамі можна праз афіцыйныя суполкі гурта УК/FB.

Спампаваць альбом можна праз GoogleDrive

Tuzin.fm