Юлка Каціч: «Чакаю момант, калі знойдзецца блізкі мне беларускі верш» (відэа)
3000 / 0
19.06.2015

Юлка Каціч: «Чакаю момант, калі знойдзецца блізкі мне беларускі верш» (відэа)

Гурт «Мигающий жёлтый» у летнюю пару прадставіў сваё новае відэа на песьню «Bingo!» — халоднае і мінімалістычнае.

«Мигающий жёлтый» — гурт адметны і з саўнду, і з творчасьці. Музыкі нядаўна выдалі альбом «Bingo!». На загалоўны нумар рэжысэр Цімафей Сяргееў зьняў кліп. Вакалістка каманды Юлка Каціч кажа, што гэтая праца найбольш поўна адлюстроўвае сутнасьць іх творчасьці: нязвыклыя электронныя аранжыроўкі, тэксты, прасякнутыя экзістэнцыйнай дэпрэсіяй, халодная і мінімалістычная карцінка. Пяяецца пра страчаныя магчымасьці і жыцьцё, пражытае бяз сэнсу.

Песьня выконваецца па-польску, якую «Мигающий жёлтый» актыўна выкарыстоўвае ў сваёй творчасьці разам з расейскай. Юлка кажа, што так сталася выпадкова: «Я пяю на тэксты Дзіны Мележ, шматмоўнага аўтара. І менавіта гэтыя яе вершы мне прыйшліся да душы. Вельмі чакаю той момант, калі знойдзецца адпаведны майму настрою беларускамоўны тэкст і тады ён імгненна стане песьняю!» 

Яшчэ: «Мигающий жёлтый». Пайсьці і не вярнуцца

Tuzin.fm, фота Сьвятланы Варашылавай