Абвешчаны фіналісты конкурсу на GreenFest
2021 / 0
23.06.2015

Абвешчаны фіналісты конкурсу на GreenFest

Журы назвала пяць гуртоў, якія прайшлі ў фінальны этап галасаваньня.

У лік фіналістаў увайшлі John Doe, Rise in Rage, The Burner, N.A.B.R., «Мутнаевока». Іх адабрала журы, куды ўвайшлі чацьвёра беларускіх музычных журналістаў — Аляксандар Чарнуха, Людміла Пагодзіна, Тацяна Заміроўская і Зьміцер Безкаравайны. Усяго на конкурс падаліся 120 гуртоў. «Агульны ўзровень прадстаўленых заяваў ня тое, каб вельмі моцны, але ёсьць сярод іх сапраўды моцныя працы, зь якімі можна прадстаўляць Беларусь ня толькі на лякальных фэстах, але і на міжнароднай арэне», — зазначыў адзін зь сябраў журы Аляксандар Чарнуха. Яго асабістыя фаварыты — Rise in Rage і The Burner.

Зь пяці названых фіналістаў толькі адзін гурт атрымае магчымасьць адкрыць GreenFest 3 ліпеня на аэрадроме Баравая. Ён вызначыцца паводле народнага галасаваньня ў афіцыйнай суполцы фэсту, якое працягнецца да 0:00 29 чэрвеня.

У GreenFest сёлета заяўлены выступы расейскіх гуртоў Lumen, «Кипелов», Jack Action, літоўцаў Colours of Bubbles, Elephants from Neptune з Эстоніі, зь беларускіх камандаў будуць Trubetskoy, «Дай Дорогу!», Main-de-Gloire, за хэдлайнэра — Papa Roach.

Паслухаць песьні ўсіх пяці фіналістаў конкурсу на GreeFest можна ў афіцыйнай суполцы Tuzin.fm «УКантакце».

Tuzin.fm